У адзiнстве чакаў цемру, З'яўляўся хвалюючы сэнс. Вадзiў iндзейскую хеўру У цёмны харкаўскi лес. Глядзеў у глыбокi калодзеж, Там жыў бескрылы анёл. Шукаў чарадзея. А дзе ж ён? Хацеў, каб на месяц адвёў. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Хаваўся ў цудоўны асiннiк, Дзядуля шукаў з бiзуном. Наводзiў на поўнач гадзiннiк, Каб здацца ночы ў палон. Вера мая - восень, Сонца толькi ў снах. Маiх архангелаў - восем, Ляцяць, як птушкi на дах. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой. Месяц - братка мой. Месяц мой.